Продажы кнопкавых тэлефонаў без доступу ў інтэрнэт выраслі на пяць працэнтаў за 2017 год. Павышаная цікавасць да старых мадэляў назіраецца ўпершыню за доўгія гады, перадае Sky News.

Пры гэтым продажы смартфонаў адзначыліся нечакана нізкім ростам на ўзроўні двух працэнтаў, адзначае выданне. Прычынай змены прыярытэтаў пры набыцці тэлефона можа быць стомленасць ад кругласутачнага доступу да сацыяльных сетак.

Карыстальнікі свядома агароджваюць сябе ад спакусы праверыць абнаўленні ў Instagram або Facebook, купляючы мадэлі без доступу ў інтэрнэт.

Паводле дадзеных Fox News, сярэдні карыстальнік правярае навіны на смартфоне кожныя 12 хвілін. Даследаванне Ofcom падлічыла, што 78 працэнтаў брытанцаў не ўяўляюць свайго жыцця без тэлефона. Звычайна старэйшае пакаленне праводзіць анлайн дзве гадзіны 28 хвілін у дзень, а сярод 18—24-гадовых час звароту да інтэрнэту дасягае трох гадзін 14 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0