Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец накіраваў у Мінскі райвыканкам апавяшчэнне аб правядзенні масавага мірнага сходу каля рэстарана «Паедзем, паядзім».

Мэта сходу — выказаць пратэст супраць працы рэстаранна-забаўляльнага комплексу.

— Гэта не заяўка на пікет ці масавую акцыю, бо на яе ўсё роўна не дадуць дазвол. Таму я направіў у райвыканкам уведамленне аб мірным сходзе, на які мы маем права па Канстытуцыі. І я іх аб гэтым уведамляю. Як ужо яны будуць сябе паводзіць — гэта іх справы. На месцы Мінскага райвыканкама я б ужо даўно зачыніў рэстаран і у іх не было б праблем, — распавёў Tut.by Павел Севярынец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0