Прэм'ер Сяргей Румас нагадаў аб недапушчальнасці дыктаваць паказчыкі прыватнаму бізнесу. Адпаведную заяву ён зрабіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае БелТА.

«Тэма не новая, але неяк замылілася, хоць для мяне яна вельмі важная. Гэта датычыцца ўсіх прысутных, і ў першую чаргу губернатараў. Я маю на ўвазе пункт праекта ўказа, якім устанаўліваецца забарона на давядзенне паказчыкаў прыватнаму бізнесу, а таксама паказчыкаў, не вызначаных урадам», — адзначыў Сяргей Румас. Такая ж норма ёсць і ў дзеючым указе №469. Аднак на практыцы сітуацыя складаецца па-іншаму.

«Патрабаванні ўказу на месцах не выконваюцца. Даводзіць заданні да арганізацый усіх формаў уласнасці, у тымі ліку прыватнікаў», — канстатаваў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0