112.by
Здарэнне адбылося ў ноч на 4 верасня ў в. Малькі, паведамляе МНС.
Пажарныя, што прыбылі на выклік аб пажары, выявілі, што ў выніку навальніцы і траплення разраду маланкі абрынулася сцяна, разбіліся вокны, разбураны франтон, пашкоджаны печ і маёмасць.
Гаспадар, яго жонка і сын пакінулі памяшканне самастойна. Пацярпелых няма. Але дом непрыдатны для далейшага пражывання, сям'я часова спынілася ў сваякоў.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стаў разрад маланкі. Дарэчы, з пачатку года ў зводках ратавальнікаў больш за 90 пажараў звязаны з праявай сіл прыроды.
0
0
0
0
0
0