Страўса, што ўцёк ад гаспадароў у Асіповіцкім раёне, удалося злавіць у лесе. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала Жанна Сталярова, гаспадыня птушкі.
Учорашні дзень страус прабегаў у лесе.
«Учора я толькі бачыла, як ён прабягае ўдалечыні. А сёння нам паведамілі, што страус выйшаў да людзей: ён жа прывык атрымліваць ежу і ваду ад людзей! Мы выехалі на месца. З дапамогай гэтых жа людзей мы яго адлавілі і даставілі дадому», — расказала Жанна.
Яна дзякуе ўсім, хто не застаўся абыякавы і дапамог у пошуках. «Страус цэлы! Не з'еў ніхто!»— не хавае эмоцый Жанна Сталярова.
Страус жыве ў птушыным прытулку «Ахова прыроды». Дарэчы, сродкі ад продажу страусянят і страусавых яек ідуць на кармленне птушак-інвалідаў.
0
0
0
0
0
0