У горадзе Гродна кіроўцы аўтобусаў злівалі паліва на вакзале, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

8 верасня патрульнымі міліцыянтамі было выяўлена незвычайнае размяшчэнне аўтобусаў на аўтавакзале. Яны былі выбудаваныя ў форме квадрата і тым самым закрывалі паліўныя гарлавіны ад вачэй відавочцаў. Калі міліцыянты падышлі бліжэй, убачылі што злівалі дызпаліва. У каністры знаходзілася прыкладна дванаццаць літраў паліва. У іншых аўтобусах былі знойдзеныя ёмістасці з палівам і шлангі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0