Для вырашэння праблемы з пад'ездам грамадскага транспарту да прыпыначнага пункта ўсталявалі адмысловыя дарожныя раздзяляльнікі, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў сталічнай ДАІ.

— Адным з такіх стаў прыпыначны пункт на вул. Прытыцкага каля станцыі метро «Каменная Горка», размешчаны ў кірунку выезду з горада. Тут спыняюцца як гарадскія, так і прыгарадныя маршрутныя транспартныя сродкі. Часта ім ствараюць перашкоду легкавыя аўтамабілі, — распавялі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Каб выключыць выпадкі неправамернага прыпынку або стаянкі легкавікоў, уздоўж названага прыпыначнага пункта ўсталявалі дэляніятары (дарожныя раздзяляльнікі). Цяпер у грамадскага транспарту асобная паласа руху, на якой няма перашкод для руху. Гэта мусіць паспрыяць своечасоваму адпраўленню аўтобусаў і маршрутак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0