Полацкія ратавальнікі 11 верасня знялі з дрэва на вуліцы Янкі Купалы пакет, у якім знаходзіліся чацвёра шчанюкоў. Хто вырашыў такім чынам расправіцца з жывёламі, невядома. Пра здарэнне распавяла ў сацсетках жыхарка горада Марына Катовіч.

Марына напісала, што, гуляючы, пачула піск. Затым убачыла высока на дрэве жоўты пакет, які варушыўся. Зразумела, што гукі даносяцца менавіта з яго. Жанчына з сяброўкай выклікалі МНС:

— Хлопцы прыехалі хутка і знялі з дрэва пакет з чатырма шчанюкамі, яшчэ сляпымі.

Ратавальнікі, па словах Марыны, не з'язджалі да апошняга — дапамагалі жанчынам прыстроіць шчанюкоў.

Марыне пашанцавала сустрэць мясцовую жыхарку Наташу, у якой як раз нарадзіла сабака. Яна і будзе пакуль выкормліваць знойдзеных шчанюкоў.

Калі шчанюкі падрастуць, Марына Катовіч плануе знайсці ім добрых гаспадароў. Жанчына здзіўляецца, як можна было так паступіць са шчанюкамі:

- Той, хто гэта зрабіў, як вам з гэтым жыць?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?