Смяротная аварыя адбылася 16 верасня, каля 08.20, у Вілейскім раёне. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, 57-гадовы жыхар Маладзечна, кіруючы Nissan Primera, ехаў па трасе Маладзечна — Ілля. На 14-м кіламетры дарогі ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва. 

У выніку ДТЗ кіроўца легкавушкі ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядома, што мужчына не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0