Фота Ірыны Арахоўскай
Нацбанк у 2019 годзе выпусціць абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў, а ў 2020 годзе — 20 і 50 рублёў. Прычына простая — натуральны знос грошай.
Малюнкі на пярэднім і адваротным баках, а таксама колер і памер застануцца ранейшымі, аднак будуць унесеныя касметычныя змены, паведаміла прэс-служба ўстановы.
Што памяняецца на грошах?
- архітэктурныя збудаванні на банкнотах будуць прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам;
- з банкнотаў знікне подпіс Пятра Пракаповіча;
- надпіс «ПЯЦЬДЗЕСЯТ» будзе выпраўлены на «пяцьдзЯсят».
0
0
0
0
0
0