Рэгіянальнае прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эберта ў Беларусі і ва Украіне 18 лістапада атрымала дазвол на працяг працы свайго бюро ў Мінску.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва Штэфан Хробат, дазвол сапраўдны да сярэдзіны лістапада 2009 года.

«Гэта вялікі і важны крок беларускіх уладаў насустрач», — заявіў Ш.Хробат. Паводле яго слоў, з красавіка працягваліся перамовы бакоў. «Мы знайшлі вельмі разумных партнёраў па перамовах, нашы сустрэчы прайшлі канструктыўна, у атмасферы даверу», — сказаў кіраўнік прадстаўніцтва.

Паводле слоў Ш.Хробата, беларускія ўлады разумеюць, што фонд у Беларусі супрацоўнічае як з дзяржаўным, так і недзяржаўным сектарам. «Мы рады выкарыстаць атрыманую магчымасць і прадоўжыць працу ў рамках беларускага заканадаўства», — заявіў ён.

Бюро Фонда імя Фрыдрыха Эберта было адкрыта ў Мінску ў 1997 годзе. Яно супрацоўнічае з дзяржаўнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі, а таксама асобнымі экспертамі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0