president.gov.by

president.gov.by

Пытанне бяспекі было цэнтральным на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое прайшло ў сталіцы Таджыкістана горадзе Душанбэ. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў кароткім інтэрв'ю прадстаўнікам расійскага тэлебачання на палях саміта, піша БелТА.

«Пытанне бяспекі — гэта, можна сказаць, цэнтральнае пытанне сённяшняга саміта. Усе прэзідэнты пра гэта кажуць. Нават мы, здавалася б, спакойная Беларусь, пастаянна пра гэта гаворым, улічваючы яшчэ і тыя небяспекі і выклікі, якія ўтойваюць у сабе дзеянні заходніх дзяржаў і НАТА каля нашых межаў, ля межаў Саюзнай дзяржавы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Дарэчы, мы ў такім канфідэнцыйным парадку абмяркоўвалі гэтую праблему з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным). Я не буду канкрэтызаваць, але асабіста мы размаўлялі менавіта па гэтым пытанні», — удакладніў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што ў сферы бяспекі ўплываюць і іншыя фактары, у тым ліку ваенныя. «Вазьміце ў нас — пра гэта шмат цяпер на саміце казалі, не адзін прэзідэнт. І я там пра гэта казаў, і Нурсултан Абішавіч (Назарбаеў). Пытанні усходу Украіны, пытанні Прыднястроўя, асабліва Нагорнага Карабаха. Нам бы неяк зарганізавацца і рассячы гэтыя гордзіевы вузлы. І многія іншыя», — сказаў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0