Microsoft выпусціла буйное абнаўленне аперацыйнай сістэмы Windows 10 - October 2018 Update. Яно ўжо даступна для загрузкі. Каб яго атрымаць, трэба зайсці ў налады сістэмы і выбраць пункт «Абнаўленне і бяспека».

Адным з галоўных новаўвядзенняў стаў воблачны буфер абмену, які дазваляе сінхранізаваць скапіяваны кантэнт паміж некалькімі прыладамі на Windows 10. Напрыклад, можна пачаць працаваць на настольным ПК і працягнуць з ноўтбука.

Абнавілася і функцыя Timeline (часавая шкала), якая сінхранізуе гісторыю запуску дадаткаў, дакументаў і іншых файлаў на розных прыладах. З дапамогай спецыяльнага пашырэння інтэрнэт-браўзэры Chrome і Firefox зараз могуць падключацца да Timeline, каб іх ўкладкі таксама адлюстроўваліся там. Па задумцы Microsoft, так павінна стаць лягчэй шукаць інфармацыю, з якой вы працавалі раней.

З'явілася і дадатак Your Phone, які забяспечвае доступ з кампутара з Windows 10 да файлаў на Android-прыладах. Так, напрыклад, атрымаецца хутка сінхранізаваць фатаграфіі або тэкставыя паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?