17 кастрычніка ў Віцебску ў парку Пераможцаў ўрачыста адкрылі помнік воінам-дэсантнікам аўтарства Івана Казака, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.
На адкрыцці перад прысутнымі выступілі кіраўнік вобласці Мікалай Шарстнёў і камандуючы Сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.
Віцебскі скульптар Іван Казак стварыў манумент вышынёй каля трох метраў, гэта баец паветрана-дэсантных войскаў пасля скачку. У правай руцэ дэсантнік трымае аўтамат Калашнікава, а левай збірае стропы парашута.
0
0
0
0
0
0