— Лукашэнка сказаў пра тое, што закон супраць хатняга гвалту нам не патрэбны, што гэта ўсё прыдумкі Захаду, не для нас. Што вы думаеце на гэты конт?

— Я шкадую толькі, што гэтая заява можа на некалькі год адкінуць тую работу, якую рабіла і грамадзянская супольнасць, і Міністэрства ўнутраных спраў, бо гэты закон рэальна патрэбны ў Беларусі. І калі Аляксандр Рыгоравіч біў свайго сына, то я думаю, яму трэба гэтым не хваліцца, а папрасіць у сына прабачэння.

Я маці дваіх дзяцей, я магу сказаць, што я, можа быць, таксама недзе там дазволіла сабе адказаць тым, што ляпнула дзіця па азадку, але я не ганаруся гэтым. Так, гэта не прыкмета хатняга гвалту, бо ў мяне цяпер выдатныя адносіны з дзецьмі. Але я лічу, што сёння ў Беларусі гэтая з’ява існуе, і прыйшоў час яе вырашаць і вырашаць кардынальным чынам. Бо сямейны гвалт — гэта не толькі калі ты б’еш сваё дзіця. Гэта тады, калі муж падымае руку на жонку, або тады, калі яна сядзіць у залатой клетцы, можа быць, сама не разумее, як ёй цяжка.

Глядзець выпуск цалкам:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?