19 кастрычніка за прысваенне чужой маёмасці распачалі крымінальную справу.

Супрацоўнік Вілейскага РАУС Антон Баравы расказаў Mlyn.by:

— Восем гадоў таму жыхар Вілейкі пакінуў у сябра чырвоны «Опель Астра» 1994 года, бо мужчыну пазбавілі правоў. Ён жыве ў кватэры, таму папрасіў сябра, каб той паставіў яго «Опель» ў двары свайго дома. Машына прастаяла ў вілейчука 8 гадоў, але на днях уладальнік вырашыў забраць яе, адрамантаваць і прадаць. Калі звярнуўся да сябра, той адказаў, што не ведае, дзе «Опель». Уладальнік пайшоў у міліцыю.

Як высветлілася, чырвоны «Опель» мужчына месяц таму прадаў іншаму вілейчуку за пляшку гарэлкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0