Дэпутат Мінскай гарадской рады і сузаснавальнік комплексу Galleria Minsk Уладзімір Хейфец даў інтэрв'ю агенцтву «Минск-Новости», у якім расказаў пра сваё бачанне развіцця горада.
Уладзімір Хейфец. Фота: Минск-Новости.
Адной з тэм, якую ён закрануў, была турыстычная прывабнасць Мінска.
Нядаўна Мінск прызналі адным з самых чыстых гарадоў у свеце. Журналіст спытаў, ці можна гэта лічыць турыстычнай асаблівасцю горада.
«Калі казаць пра турызм, паверце, нікому гэтая чысціня асабліва не патрэбная. У тым жа Тайландзе паўсюль бруд, а мільёны людзей купаюцца ў моры, наведваюць славутасці, і ўсё добра»,
— заявіў Хейфец.
0
0
0
0
0
0