Best Global Universities склала рэйтынг найлепшых універсітэтаў свету. Пра гэта паведамляе выданне U.S. News & World Report, якое складае гэты спіс.

Усяго ў рэйтынгу 1250 універсітэтаў больш чым з 60 краін свету. Ацэнка навучальных устаноў складалася з 13 паказчыкаў: колькасць навуковых публікацый і іх цытаванасць, навуковыя канферэнцыі і міжнароднае супрацоўніцтва.

Першая пяцёрка выглядае так: Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусэтскі інстытут, Стэнфард, Універсітэт Берклі, Оксфард

Адзіная беларуская ВНУ, што трапіла ў спіс, БДУ. У яго 679-е месца.

Што да суседзяў: Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя Ламаносава размясціўся на 275 пазіцыі, Варшаўскі ўніверсітэт — 294-ы, Ягелонскі — 376-ы, Варшаўскі тэхналагічны — 587-ы, а вось ужо Уроцлаўскі і Познанскі імя Адама Міцкевіча — на 788-м месцы.

Талінскі ўніверсітэт — 322-ы, Віленскі ўніверсітэт — 567-ы, Нацыянальны ўкраінскі ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі — 1023-ы.

Карлаў універсітэт у Празе займае 204-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0