25 чалавек загінулі ў выніку крушэння раніцай 31 кастрычніка вайсковага верталёта ў правінцыі Фарах на захадзе Афганістана, паведамляе Associated Press.

На борце верталёта знаходзіліся высокапастаўленыя вайскоўцы і мясцовыя дэпутаты, у тым ліку кіраўнік рады правінцыі Фарах.

Паводле звестак уладаў, верталёт разбіўся ва ўмовах дрэннага надвор'я неўзабаве пасля вылету з горнага раёна Анар Дара. Між тым афганскія СМІ паведамляюць, што баевікі руху «Талібан» узялі на сябе адказнасць за інцыдэнт, заявіўшы, што збілі верталёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0