У Індыі адкрылі самую высокую статую ў свеце — Статую адзінства, паведамляе BBC. Вышыня манумента складае 182 м.

Гэта бронзавая постаць аднаго з прыхільнікаў барацьбы за незалежнасць Індыі Сардара Патэла. Статуя размешчана ў заходнім штаце Гуджарат. Паводле слоў прэм'ер-міністра краіны Нарэндра Модзі, Статуя адзінства стане галоўнай славутасцю краіны.

На вяршыні манумента абсталявана назіральная пляцоўка. Побач са статуяй — штучнае возера плошчай 12 кв. км. Кошт манумента склаў $ 430 млн.

Статуя адзінства амаль у два разы вышэй, чым статуя Свабоды (93 м) у Нью-Ёрку. Таксама яна перасягнула па вышыні Чжун'юаньскую статую Буды (128 м), якая доўгі час была самай высокай статуяй ў свеце.

Па дадзеных BBC, Статуя адзінства не зможа захаваць статус самай высокай на доўгі час — у індыйскім штаце Махараштра будуецца мемарыял каралю-воіну Маратхі Шываджы, вышыня якога павінна скласці 190 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0