Фота Сяргея Гудзіліна

У Мінску ў сувязі з правядзеннем пасяджэння Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі 31 кастрычніка і 1 лістапада будзе часова абмяжоўвацца рух.

«У сувязі з правядзеннем у сталіцы пасяджэння Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі і прыбыццём замежных дэлегацый 31 кастрычніка і 1 лістапада будзе часова абмяжоўвацца рух усіх відаў транспарту ў цэнтральнай частцы горада.

Сёння на час абмяжуюць рух па праспектах Пераможцаў, Незалежнасці і Партызанскім. Таксама абмежаванне закране вуліцы Каліноўскага і Усіхсвяцкай. А 1 лістапада - праспекты Пераможцаў і Незалежнасці, вуліцу Энгельса», — паінфармавалі ў ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту і спосабу руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?