Аляксандр Лукашэнка бачыць палітычны і эканамічны заказ на эскалацыю напружанасці ў рэгіёне. Пра гэта ён заявіў сёння на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, піша БелТА.

«Перакананы, што ніхто ў Еўропе і па-за яе межамі не хоча адкрытага ваеннага сутыкнення Усходу і Захаду. Але давайце будзем рэалістамі. Сёння ў нашым рэгіёне відавочны буйны палітычны і эканамічны заказ на эскалацыю напружанасці.

Вір проціборства зацягвае ў сябе ўсё новыя і новыя краіны, ператвараючыся ў міжблокавае супрацьстаянне», — заявіў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0