Жыхарка Уфы падала пазоў супраць «Укантакце» за прадастаўленне асабістай інфармацыі сілавікам, піша РІА Навіны.

«Суд Санкт-Пецярбурга зарэгістраваў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 100 тысяч рублёў за разгалашэнне асабістай інфармацыі карыстальніка праваахоўным органам», - удакладніў суразмоўца агенцтва.

Гэта першы пазоў да адной з найбуйнейшых расійскіх сацыяльных сетак з гэтай нагоды.

Ці прымаць пазоў да разгляду, суд пакуль не вырашыў.

Інфармацыю з асабістай старонкі дзяўчыны ў «Укантакце» запытаў Цэнтр па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС Башкірыі. Пры гэтым крымінальную справу супраць яе не пачыналі.

Ад сацсеткі паліцыя, па словах адваката, даведалася час і дату стварэння старонкі, асабістыя дадзеныя пры рэгістрацыі, а таксама IP-адрас. Гэтыя звесткі былі накіраваныя ў Роскамнадзор, які запытаў інфармацыю пра ўдзельнікаў адной з груп «Укантакце», заявіў суразмоўца агенцтва.

Дзяўчына адмовілася адказваць, за што супраць яе распачалі адміністрацыйную справу, сказаў абаронца. З матэрыялаў справы яна і даведалася пра запыт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0