Як паведамляла «Наша Ніва», 30 кастрычніка быў затрыманы бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч. Па папярэдняй інфармацыі, адбылося гэта пры спробе дачы хабару для ўрэгулявання бягучых будаўнічых патрэб.

Факт затрымання пацвердзілі і блізкія да Ізраілевіча людзі. 

Але якое ведамства ім займаецца? Дагэтуль невядома. 

«Яго затрымлівалі не мы», — кажуць у КДБ. У Следчым камітэце справы супраць Ізраілевіча таксама няма. Не праходзіў ён і па лініі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. 

Мінская міліцыя пра гэта таксама нічога не ведае. 

Праўда, застаецца Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, але ў цэнтральным апараце МУС кажуць, што інфармацыя правяраецца, і ў разе пацверджання будзе апублікавана афіцыйна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?