Выбары ў Кангрэс ЗША прайшлі 6 лістапада. Па іх выніках будзе цалкам пераабраная Палата прадстаўнікоў (435 членаў) і каля траціны сенатараў (35 са 100). Акрамя таго, у дзясятцы штатаў адбыліся выбары губернатараў.

Дэмакраты атрымаюць большасць у Палаце прадстаўнікоў па выніках прамежных выбараў, а рэспубліканцы захаваюць кантроль над Сенатам, прагназуе Fox News.

Дэмакраты, хутчэй за ўсё, упершыню за восем гадоў атрымаюць большасць у Палаце прадстаўнікоў, што можа сур'ёзна ўскладніць дзейнасць Трампа, бо прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ЗША атрымаюць права ініцыяваць яго імпічмент.

Сам Трамп назваў прамежныя выбары «надзвычайна паспяховымі» і падзякаваў усім выбаршчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?