Бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч, вызвалены з СІЗА КДБ, даў кароткі каментар «Нашай Ніве».
Ізраілевіч разам з адвакатам. Архіўнае фота.
«Мяне было вельмі шмат у медыйнай прасторы, — расказаў Ізраілевіч. — Напэўна, нехта сурочыў з тых, хто хацеў».
Бізнэсмен зрабіў высновы і цяпер скарэктаваў стыль паводзінаў.
«Я сублімаваў, і [цяпер] гаварыць нічога не буду», — падсумаваў Ізраілевіч.
Звесткі пра затрыманне Аркадзя Ізраілевіча з'явіліся 31 кастрычніка, але ніводнае сілавое ведамства не пацвердзіла гэтай інфармацыі.
Бізнэсовец стаў вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу «Паедзем паядзім», пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, у яго былой ахоўнай зоне.
Чытайце. Ізраілевіч патузаўся ля рэстарана ў Курапатах з пратэстоўцамі: «Там людзі стаяць за грошы»
Чытайце. Як бізнэсмен Ізраілевіч адрэагаваў на затрыманне Севярынца ФОТАФАКТ
Чытайце. Ізраілевіч: Магчыма, у Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць
Чытайце. Вядучы Юрый Таболін пра канфлікт на паркоўцы: Ізраілевіч прапаноўваў мне грошы — я адмовіўся
Чытайце. Бізнэсмен Аркадзь Ізраілевіч зладзіў шыкоўнае вяселле ў Турцыі
0
0
0
0
0
0