Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Апазіцыянер распавёў, што аб забароне выязджаць за мяжу яму паведамілі памежнікі ў аэрапорце. Паводле яго слоў, яны патлумачылі, што ёсць нейкі ліст з забаронай, але не сказалі, з чым ён звязаны.

Аляксей Навальны паведаміў, што яму забаранілі пакідаць тэрыторыю Расіі. Пра гэта палітык напісаў у сваім акаўнце ў твітары.

Навальны распавёў, што павінен быў вылецець у Еўропу на абвяшчэнне рашэння суда па ягонай справе, але ў час праходжання пагранкантролю ў яго забралі пашпарт, патлумачыўшы гэта неабходнасцю правесці «спецыяльныя праверачныя мерапрыемствы».

«Пасадзілі мяне за чырвоную вяровачку ў кампаніі іншых асабліва небяспечных», — напісаў апазіцыянер. Пазней ён паведаміў, што, па словах памежнікаў, яму закрыты выезд з Расіі.

«Ёсць нейкі ліст, што выязджаць забаронена, але тлумачэнняў чаму — няма», — адзначыў Навальны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?