Каля Калінкавічаў адбылася сур'ёзная аварыя, у якой загінула пяць чалавек.
Як паведамляе Следчы камітэт, каля 10:55 на трасе М10 Гомель — Кобрын мікрааўтобус «Фальксваген-Транспарцёр» выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з малакавозам.
Пяць пасажырак мікрааўтобуса загінулі, кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі.
Шыны ў «Фальксвагена» стаялі летнія.
0
0
0
0
0
0