«Сумнеўныя асобы, што выдаюць сябе за «гісторыкаў», папы-паўвар'яты з няісных цэркваў, «палітыкі» з БНФ носяцца з нейкімі «крыжамі», якія хочуць усталяваць там, дзе мае вечна тырчэць асінавы кол», — грыміць лукашэнкаўская газета.

«Не магу прамаўчаць пра артыкул «Партизаны выдали сельчан за полицаев?», надрукаваны ў одной з масавых газетаў», — піша чытач газеты «Советская Белоруссія», ветэран вайны, у паласным артыкуле, у якім адчуваецца рука рэдактара.

«За здзейсненыя страшныя злачынствы штаб партызанскага руху прыняў рашэнне знішчыць паліцэйскі гарнізон Дражна. 14 красавіка 1943 году партызаны 2–й Мінской брыгады правялі атаку паліцэйскага гарнізону. Але завалодаць гарнізонам з яго пушкамі, дотамі тады не ўдалося», — піша аўтар і працягвае:

«Журналіст» Хурсік — ці хто калі чуў пра такога журналіста? — што наслухаўся розных плётак і злоснай брахні, публічна сцвярджае ў сваёй нізкапробнай брашурцы, што 14 красавіка 1943 г. партызаны напалі на вёску і без разбору стралялі, рэзалі, палілі мірных жыхароў.
Гэта поўная мана! Не трэба блытаць савецкіх партызан з эсэсаўцамі і іх прыслужнікамі–паліцаямі! Бог гэтага не даруе!»

Гэтая апеляцыя да Бога асабліва кранае на старонках газеты, што дагэтуль называецца «савецкай» — прытым, што савецкія ўрады ў дзясятках краінаў свету вынішчылі мільёны людзей толькі за тое, што яны захоўвалі вернасць сваёй веры. Гісторыя памятае, што да 1941 году на ўсю Ўсходнюю Беларусь, у якой знаходзіцца і Дражна, не заставалася ніводнага касцёла і пара цэркваў. А тую пару цэркваў захоўвалі толькі таму, што іх абсадзілі агентамі савецкай тайнай паліцыі, якая гэтак выяўляла таемных вернікаў. Дражна, дарэчы, была каталіцкай вёскай, за што асабліва пацярпела ў 1937-м.

Што ж здарылася ў Дражне на самой справе?

Версія «СБ» такая: пасля няўдалай атакі партызаны прынялі рашэнне даць паліцыянтам бой на адкрытай мясцовасці.
Паводле партызанскіх разведзвестак, паліцыянты штотыднёва ездзілі ў Старыя Дарогі па зброю. І вось 15 чэрвеня 1943 г. партызаны зладзілі ім каля вёскі Шапчыцы засаду. І, маўляў, калі ў абозе здарыліся не толькі паліцыянты, але і мірныя жыхары, то кулі не перабіралі...

«Сумнеўныя асобы, што выдаюць сябе за «гісторыкаў», папы-паўвар'яты з няісных цэркваў, «палітыкі» з БНФ носяцца з нейкімі «крыжамі», якія хочуць усталяваць там, дзе мае вечна тырчэць асінавы кол», — грыміць лукашэнкаўская газета з нагоды публікацыі кнігі пра партызанскія зверствы ў Дражне. Як вядома, мясцовыя жыхары і выхадцы з Дражна, што жывуць у сталіцы, паставілі ў вёсцы крыж. Аднак улады яго выцягнулі.

«Людзі хаваліся ў ямах з-пад бульбы, дык адну сям'ю проста там і расстралялі, не пашкадавалі, —
расказвае жыхар Дражна 80-гадовы Ўладзімір Апанасевич. Не вытрымлівае і плача. — Мяне доля зберагла, а некаторых
падлеткаў партызаны адводзілі за паўкіламетра ў поле і расстрэльвалі»,
— запісаў успаміны ацалелых дражненцаў журналіст «Камсамольскай правды в Белоруссіі».

Апошнія сведкі той вайны яшчэ жывыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?