Стваральнік «Мінскага гарадавога» Аляксандр Дранец у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сёння» выказаўся пра сітуацыю са скульптурай.

Чытайце. Як у Чачні: падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА

Чытайце. «Тут нельга цалавацца, тут МУС!» Каля скульптуры гарадавога прайшоў чарговы перформанс ФОТЫ

фота Sb.by

фота Sb.by

«Колькі на скульптуру гарадавога выдаткавана бюджэтных грошай? Скульптура была мною падаравана музею гісторыі міліцыі, а адліўка ў бронзе выканана за кошт сродкаў, сабраных асабовым складам МУС.

Тым больш становіцца зразумела, што калі ў адносінах да яе робяцца неадэкватныя дзеянні, яны ўспрымаюцца і кіраўніцтвам МУС, і шараговымі супрацоўнікамі як асабістая абраза, як аплявуха ім самім.

Па-добраму ўзаемадзейнічаць са скульптурай — фатаграфавацца, абдымацца, — думаю, гэта можна толькі вітаць. Бо любы пластычны аб'ект ўзаемадзейнічае з навакольным асяроддзем і людзьмі. А вось форма гэтага ўзаемадзеяння ўжо залежыць ад унутранай культуры чалавека», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0