Мінімум 500 чалавек з каравана мігрантаў, які прыбыў у мексіканскі горад Ціхуана, распачалі спробу штурму загараджальных збудаванняў на мяжы Мексікі і ЗША.

Пра гэта паведаміла амерыканскі міністр унутранай бяспекі Кірстэн Нільсэн.

Беспарадкам папярэднічала мірная дэманстрацыя бежанцаў, пазней некалькі сотняў яе ўдзельнікаў аддзяліліся ад натоўпу і прарваліся да загароджаў. У іх ліку былі жанчыны і дзеці.

Пры гэтым мексіканская паліцыя не змагла стрымаць націск натоўпу. Па словах Нільсэн, у супрацоўнікаў Мытна-памежнай службы ЗША паляцелі падручныя прадметы, у адказ быў ужыты слёзацечны газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0