president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся з патрабаваннем да расійскіх уладаў. Зварот размешчаны на сайце кіраўніка дзяржавы.

«Я звяртаюся да кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі з патрабаваннем неадкладна вызваліць украінскіх вайскоўцаў, якія ў парушэнне міжнароднага права, груба былі затрыманыя і лёс якіх невядомы», — заявіў Парашэнка.

Ён запатрабаваў тэрмінова перадаць маракоў разам з караблямі ўкраінскаму боку ў якасці першага кроку па дээскалацыі сітуацыі ў Азоўскім моры. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што чакае адказу на свой зварот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0