Увечары 27 лістапада на праспекце Незалежнасці ў Мінску адбылася аварыя з удзелам міліцэйскай «Стралы», грамадзянскага легкавіка «Рэно» і аўтобуса МАЗ.
Аўтамабіль «Стралы» выехаў на праспект Незалежнасці, каб перакрыць рух для праезду дэлегацыі. Большасць легкавікоў спынілася, яшчэ адзін, «Рэно», не паспяваючы затармазіць, перастроіўся ў крайні левы шэраг і спыніўся ў ім. А вось аўтобус, які ехаў у гэтай паласе, не паспеў. Ён урэзаўся ў «Рэно» і адкінуў яго на міліцэйскую машыну.
Па папярэдняй заяве ДАІ, вінаватым будзе прызнаны кіроўца аўтобуса — паводле ПДР, ён павінен рухацца з такой хуткасцю, якая дазволіць яму экстрэнна спыніцца перад перашкодай.
Карыстальнікі Анлайнера апублікаваў два відэа са сваіх рэгістратараў, на якія трапіў момант аварыі.