Служба бяспекі Украіны зладзіла ператрус па месцы жыхарства кіраўніка Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліта Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата Паўла.

Як паведамляе тэлеканал «24», ператрусы праходзяць у рамках справы аб распальванні міжканфесійнай варожасці. Справа заведзена па артыкуле аб парушэнні раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці або адносіны да рэлігіі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на СБУ.

Паводле інфармацыі тэлеканала «24», абшукваюць кватэру мітрапаліта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0