Здарэнне адбылося ў вёсцы Цюрлі яшчэ 30 лістапада ўвечары, піша Kraj.by.

54-гадовы мясцовы жыхар паспрабаваў распаліць печку ў гаражы з дапамогай бензіну. У выніку чаго і адбылося ўзгаранне.

Цалкам згарэлі мінівэн і мікрааўтобус, што стаялі ў гаражы, знішчаны дах. На месца здарэння выязджалі шэсць пажарных машын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0