Расійскага спевака Льва Лешчанку экстрана шпіталізавалі з канцэртнай залы «Мір» у Маскве, паведамляе выданне dni.ru.

Паводле інфармацыі СМІ, за кулісамі, перад выхадам на сцэну, 76-гадоваму артысту стала дрэнна, яму выклікалі хуткую дапамогу. Лекары прынялі рашэнне аб шпіталізацыі. Аб пастаўленым дыягназе пакуль не паведамляецца.

Праблемы са здароўем у Лешчанка ўзнікаюць перыядычна. У 2014-м яго ўжо шпіталізавалі са сцэны. Яму паставілі дыягназ — «міжхрыбетнікавая грыжа шыйнага аддзела», якая можа скончыцца поўным паралічом. Тады Лешчанку зрабілі тэрміновую аперацыю — выдалілі грыжу, а ў шыйны аддзел уставілі імпланты з тытану і нікелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0