Адзінае «але» — у каляндарыку адзначаныя расійскія святы.

Адміністратарка сеткі крамаў «Хэпі хэнд» Вікторыя распавяла, што гэтыя каляндарыкі яны замовілі ў друкарні «Васьмёрачка», а надрукаваць іх з расійскімі святамі — ініцыятыва самой друкарні.

«Гэта не мае ніякай прывязкі да Расіі. Проста дадатковы бонус для нашага пакупніка, прыемны падарунак. Ні да чога гэта не прывязана. Я сама не ведаю, чаму з расійскімі святамі, кажа Вікторыя, — калі надрукавалі, было ўжо позна штосьці правіць».

«Я згодная, што каляндар з расійскімі святамі выглядае дастаткова недарэчна. Магу толькі здагадвацца, што наш супрацоўнік, які прымаў замову і рабіў макет, проста спампаваў стандартны каляндар з інтэрнэту», — патлумачыла менеджарка друкарні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?