Атрымаўшы паведамленне, што ў вясковай хаце тры мёртвыя целы, медработнікі адразу перадалі паведамленне ў міліцыю. Выклік аказаўся лжывым, але медыкі ўсё ж спатрэбіліся самому мужчыну, які тэлефанаваў.

61-гадовы жыхар вёскі Каменка прыбег да суседа, мясцовага жыхара 84 гадоў, і распавёў, што ў яго ў доме тры трупы: сястры, яе мужа і дзяўчынкі. Папрасіў выклікаць хуткую. Дзядуля, вядома, выканаў просьбу суседа. Медработнікі тут жа паведамілі пра гэты выклік у міліцыю.

Праваахоўнікі праз 10 хвілін былі на месцы. На шчасце, аказалася, што ўсе жывыя-здаровыя. А мужчына, які падняў крык, знаходзіўся ў стане белай гарачкі пасля чарговага запою, і яму нешта здалося. Супрацоўнікі міліцыі перадалі яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі для накіравання ў псіханеўралагічнае аддзяленне для аказання дапамогі.

Адказны за лжывы выклік мужчына адказнасці не панясе, паколькі ён хворы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?