Міліцыя затрымала топ-менеджараў «Беларуськалія».
У атрыманні хабараў падазраюцца начальнік аддзела кіравання інвестыцыямі і суправаджэння будаўніцтва, а таксама намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве.
Апошні (мяркуючы па інфармацыі на сайце кампаніі — Іван Ждановіч) затрыманы пры атрыманні ад кіраўніка адной з камерцыйных структур хабару ў памеры $10 тысяч за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, паведамляе mvd.gov.by.
Заведзена крымінальная справа.
Іван Ждановіч, фота з сацсетак
Другі фігурант справы - 54-гадовая супрацоўніца упраўлення капітальнага будаўніцтва ААТ «Беларуськалі» Ларыса Акінчыц. Яна таксама пад вартай.
Ларыса Акінчыц
0
0
0
0
0
0