«Наша Ніва» ёсць у многіх сацыяльных сетках і месенджарах, у тым ліку і ў інстаграме. Пакуль што ў нас 4957 падпісчыкаў. Але трэба больш!
Чаму варта падпісацца на інстаграм-канал «Нашай Нівы»?
Інстаграм — адна з самых папулярных сацыяльных сетак у свеце. У ёй карыстальнікі дзеляцца сваімі фотамі і відэа.
Мы часцяком выстаўляем у інстаграм здымкі з жыцця Рэдакцыі. Публікаваць такое на сайце не прынята, але насамрэч шмат каму цікава, што адбываецца ў сценах «НН».
Вось, напрыклад, журналістка Кацярына Карпіцкая і менеджар па продажах Ягор Хаванскі.
А гэта наша відэааператарка Воля Афіцэрава з дачкой.
Вось і футбольная зборная «Нашай Нівы», узмоцненая сябрамі рэдакцыі.
Часам публікуем здымкі чытачоў, часам — свежыя навіны. Варта падпісацца, не пашкадуеце!