Флэшмоб пачаўся ў канцы года ў Расіі.
Там звярнулі ўвагу на тое, што школы і ўстановы па ўсёй краіне атрымалі імя Рыкарда Міласа ў картаграфічным сэрвісе Google. У гонар бразільскага стрыптызёра «назвалі» школы, ВНУ, тэхнікумы, танцавальныя залы, урадавыя будынкі і нават храмы.
Беларускія карыстальнікі Google у баку не засталіся. І на карце Мінска з'явіліся школы, якім таксама надалі імя стрыптызёра.
Гэта стала магчымым праз тое, што Google дазваляе карыстальнікам пераназываць аб'екты ў картах. Людзі могуць «ўдакладніць» інфармацыю аб будынках і ўстановах, адпраўляючы праўкі прадстаўнікам сэрвісу.
Часам з-за гэтага ўзнікаюць флэшмобы па перайменаванні — так здарылася ў выпадку з Рыкарда Міласам.
Хто такі Рыкарда Мілас?
Рыкарда Мілас (Ricardo Milos) — бразільскі стрыптызёр, чые танцы сталі мемам на Захадзе яшчэ некалькі гадоў таму. Яго пазнавальныя элементы: мускулы, чырвоная бандана на галаве і плаўкі з амерыканскім сцягам.
Асцярожна! Эратычнае відэа стрыптызёра
У 2018 годзе мем перарадзіўся ў Расіі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», і ў снежні стаў адным з самых папулярных там.
Той, хто змяняў назву гімназіі №32, асабліва і не ведаў, хто такі Рыкарда Мілас, таму гімназія стала насіць імя Рыкарда Смысласа.
У Мінску імя Рыкарда Міласа надалі не толькі школам, але і «Свету фітнэсу», які стаў «светам фітнэсу і Міласа».
На гэтай карце бачна, што акрамя школ і фітнэс-цэнтра, дзіцячы садок № 502 перайменаваны ў «дзіцячыя органы задарма».