«Аднойчы ў Гданьску пасля літаратурнай імпрэзы мы сядзелі на банкеце ў рэстарацыі, на вуліцы бушавала залева, — піша ў сябе ў фэйсбуку Святлана Курс. — У залу зайшоў адзінокі чалавек у чорным паліто і капелюшы, атрос і закрыў парасон ды сеў побач са мной, далёка ад усялякіх галоўных сталоў. Мы ціха гутарылі, і толькі пасля таго, як прысутныя папрасілі яго сказаць тост, я даведалася, што гэта «прэзідэнт усіх гданьчан» Павел Адамовіч. У той вечар ён сказаў мне, што ягоная сям'я пераехала з Беларусі, з Ваўкавыска, і ён часткова беларус. Ён адпачатку падтрымліваў матэрыяльна і маральна беларускамоўны ліцэй імя Якуба Коласа, даў ім месца ў горадзе. Ён запрашаў у горад імігрантаў, якіх не хацелі бачыць у іншых гарадах, пратэставаў супраць мовы нянавісці ў польскім грамадстве. Сам са скрыначкай збіраў сродкі для Вялікага Аркестра Святочнай дапамогі. Шэсць разоў яго выбіралі прэзідэнтам марскога места Гданьск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?