Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, піша БелТА.

Намеснікамі мэра Мінска сталі Аляксандр Дараховіч і Арцём Цуран, раней яны кіравалі Заводскім і Фрунзенскім раёнамі.

Генадзь Барысюк прызначаны намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага ён быў кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста.

У сваю чаргу гэту пасаду зойме дэпутат Валянцін Мілашэўскі.

Павел Сілівончык, які быў старшынёй Нараўлянскага райвыканкама, прызначаны кіраўніком Веткаўскага раёна. Новым старшынёй Нараўлянскага райвыканкама стаў Руслан Смірноў, які быў намеснікам старшыні Жлобінскага райвыканкама.

Рагачоўскі раён узначаліць Віталь Сушко, ён быў першым намеснікам старшыні раёна, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Старшынёй Вілейскага райвыканкама стане Алег Бегунец, які раней быў першым намеснікам старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Старадарожскага райвыканкама.

Аляксандр Ломскі ўзначаліць Нясвіжскі райвыканкам. Раней ён кіраваў Клецкім раёнам. У сваю чаргу старшынёй Клецкага райвыканкама стане Анатоль Ладыга, які кіраваў ААТ «Ціміразеўскі» ў Капыльскім раёне.

Віктар Каляда зменіць пасаду кіраўніка Лагойскага раёна на аналагічную ў Пухавіцкім.

На пасаду старшыні Жодзінскага гарвыканкама узгоднены дэпутат Дзмітрый Заблоцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0