Следчую з Уфы (Расія), што абвінаваціла сваіх калегаў у згвалтаванні, звольнілі з МУС. Пра гэта ў пятніцу, 18 студзеня, паведамляе прэс-служба ведамства.
Фота: Mash.
Як адзначаецца ў паведамленні, рашэнне пра звальненне прынялі з-за таго, што дзяўчына нібыта распівала алкаголь на працоўным месцы. Разам з ёй працы пазбавілася яшчэ адна супрацоўніца, якая брала ўдзел у бяседзе. Супрацоўніц звольнілі за «здзяйсненне ўчынку, што ганьбіць гонар паліцэйскага».
Афіцыйнае тлумачэнне — супрацоўніцы выпівалі алкаголь на працы ў дзень здарэння.
У МУС нагадалі, што траіх кіраўнікоў звольнілі адразу пасля абвінавачванняў у згвалтаванні.
0
0
0
0
0
0