Замежныя тэлепраграмы UA.TV (Украіна), KazakhTV і «Хабар 24» (Казахстан) атрымалі дазвол на распаўсюджванне ў Беларусі.

Сёння міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падпісаў загад аб выдачы дазволаў на распаўсюджванне тэлепраграм гэтых каналаў.

UA.TV — гэта афіцыёзны канал з даволі бедным кантэнтам, які мала каму ў Беларусі будзе цікавы. Самыя цікавыя ўкраінскія каналы застаюцца ў Беларусі недаступныя масаваму гледачу, як і каналы польскія, еўрапейскія і амерыканскія — і ў адрозненне ад дзясяткаў каналаў расійскіх.

Сам момант для ўключэння канала выбраны тонка — як і тое, што яго памясцілі ў адзін пакет з двума казахскімі каналамі. Згодна з сацапытаннямі, у Беларусі даволі шмат людзей разумеюць украінскую мову, але амаль няма носьбітаў казахскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?