За тыдзень дэманстрацый супраць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура былі затрыманыя 850 чалавек, загінулі яшчэ 40 чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на дадзеныя ААН.

Венесуэльскія праваахоўнікі толькі 23 студзеня затрымалі 696 чалавек, што з'яўляецца самай вялікай колькасцю за адзін дзень на працягу апошніх 20 гадоў.

Паводле інфармацыі арганізацыі, загінулі прынамсі 40 чалавек, з іх 26 былі застрэленыя праўладнымі сіламі, яшчэ пяцёра забітыя падчас ператрусаў дамоў, 11 чалавек сталі ахвярамі рабаўнікоў. З 21 да 26 студзеня былі затрыманыя 850 чалавек, у тым ліку 77 дзяцей, некаторым з іх не споўнілася і 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0