Мэмарыяльны знак «лава Клінтана» ў Курапатах, пастаўлены ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША, канчаткова разбураны, піша «Радыё Свабода».

Пра гэта Свабодзе паведаміла актывістка абароны Курапатаў Ганна Шапуцька.

«Налічылі больш за 14 кавалкаў. 4 адносна вялікія ляжаць на пастамэнце, іншыя раскіданыя вакол, вянок таксама разламаны. Пастамэнт цэлы, але лава разбураная. Прычым бачна, што цэлая сьцежка вытаптаная ад лесу да лавы. Відаць, не адзін раз туды-сюды хадзілі. Магчыма, і не адзін чалавек», — сказала Шапуцька.

Час, калі ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму, ёй не вядомы.

На месца здарэньня выклікалі міліцыю.

Нагадаем, у апошні раз лаву Клінтана разбівалі 1 лютага.

У Курапатах разбілі лаву Клінтана

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?