15-гадовы Вадзім М. перад тым, як здзейсніць напад на школьнікаў і настаўніцу, выдаліўся з сацыяльных сетак. Аднак нам атрымалася ўзнавіць старонку хлопца ў сацыяльнай сетцы Укантакце.

На аватарцы Вадзім змясціў не сваю фотку, а карцінку з чалавекам у масцы Гая Фокса, які трымае ў руках бейсбольную біту. Гэта быў адзіны здымак, які застаўся на старонцы школьніка.

Выглядае, што Вадзім выдаліў усіх з сяброў, але ў яго засталося 20 падпісчыкаў.

Хлопец быў падпісаны на шэраг суполак такія, як «Вар’яцкі гумар», «Сігнал», «Мозг», «Хахатала». Гэта паблікі з жартамі, мемамі і цікавымі фактамі.

На сваёй сцяне Вадзім М. нічога не пісаў.

11-класнік, які загінуў у Стоўбцах, быў патрыётам, вёў старонку па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?