У Мазыры ад берага ракі Прыпяць у раёне парку Перамогі адарвала баржу-бар з людзьмі на борце, паведамілі ў МНС.
Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла выратавальнікам Мазырскага раённага падраздзялення МНС каля 8 раніцы.
Пасля прыбыцця выратавальнікаў да месца выкліку высветлілася, што на адлегласці прыкладна 15 м ад берага знаходзіцца баржа-бар, адзін з двух трасоў, на якіх яна трымалася, абарваны. На баржы знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку афіцыянт. Работнікі МНС эвакуявалі ўсіх на бераг пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі.
Мужчын агледзелі работнікі хуткай дапамогі. Ратавальнікі замацавалі баржу і ў 10.00 прышвартавалі яе да берага.
0
0
0
0
0
0