Наяўнасць жылля сем'і з дзецьмі называюць першачарговым фактарам, які ўплывае на рост нараджальнасці.
Пра гэта паведаміла сёння журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч перад пасяджэннем выніковай калегіі ведамства, піша БелТА.
«Мы не раз праводзілі сацыялагічныя даследаванні, пыталіся ў сямей з дзецьмі, што неабходна для павелічэння нараджальнасці. На першае месца людзі ставяць жыллё. Сёлета ўжо прынята пастанова ўрада, і не менш за 12 тыс. шматдзетных сем'яў у гэтым годзе атрымаюць кватэры. На наступны, 2020 год, узятая такая ж планка. Калі мы з такім крокам будзем рухацца, то да 2021 года выйдзем на абавязацельствы, якія ўзяла на сябе дзяржава. Мяркую, гэта вельмі важны стымул», - сказала Ірына Касцевіч.
0
0
0
0
0
0